Гульні – атракцыёны “Дождж і дзеці”, “Па грыбы”
З выхаванцамі ад 5 да 6 гадоў былі праведзены гульні – атракцыёны “Дождж і дзеці”, “Па грыбы” (музычны кіраўнік Буйвіла С.М.), мэтай якіх з´яўлялася фарміраванне асноў эстэтычнай культуры сродкамі музычнага мастацтва.
Задачы: развіваць агульныя і спецыяльныя музычныя здольнасці, псіхічныя працэсы (уяўленне, музычную памяць, музычнае мысленне), эмацыянальна пазітыўнае стаўленне, цікавасць да музычнага мастацтва, да музычнага выканання і творчасці; фарміраваць уменні ўспрымання музычных вобразаў народнай, музыкі і выказвання пра яе, самастойнага выразнага выканання песень (сола, дуэтам, хорам), гульняў і танцаў; выхоўваць пазітыўнае стаўленне да музычнага мастацтва як да агульначалавечай каштоўнасці, жаданне актыўна праяўляць сябе ў музычна-выканальніцкай і творчай дзейнасці.